BE RU EN

НТВ: Брэйвік быў завербаваны беларускім КДБ (Відэа)

  • 5.02.2012, 15:13

Расейскі тэлеканал НТВ «раскрывае» сувязі нарвежскага забойцы з беларускім КДБ.

У ліпені мінулага года імя Брэйвіка прагрымела на ўвесь свет. А ўвесну 2005-га ён прыязджаў у Менск.

Паводле афіцыйнай версіі, нарвежац прыбыў у Беларусь, каб вывучаць спадчыну продкаў, аднак у беларускім КДБ ён праходзіць пад аператыўнай мянушкай Вікінг, падкрэслівае НТВ.

На адным з допытаў нарвежскі тэрарыст прызнаўся, што ездзіў у Менск, нібыта ён там шукаў там магілы старажытных вікінгаў. Але высветлілася, што блакітнавокі забойца прыязджаў да жанчыны ці тое па імі Наташа, ці тое па імі Марына.

Нейкі Міхаіл Рашэтнікаў намякнуў НТВ, што шукаць трэба не проста жанчыну, а жанчыну ў пагонах. Па ягоных словах, Брэйвіка завербавала прыгажуня ў званні капітана беларускага КДБ.

http://naviny.by/js/player.swf

Брейвик жа сядзіць у турме і рыхтуецца да судовага працэсу, прызначанага на 16 красавіка. Трагедыя ў Нарвегіі адбылася 22 ліпеня. Спачатку прагрымеў выбух у цэнтры Осла. Тэракт зафіксавалі камеры назірання, ёсць відэа, знятае пацярпелым, які выбіраўся з разбуранага будынка.

Потым стала вядома, што Брэйвік расстраляў дзясяткі падлеткаў, якія сабраліся ў моладзевым лагеры. Раней НТВ паказвала шакуючыя прызнання маладога чалавека, які выжыў на выспе смерці. А таксама СМС-перапіску маці з дачкой, якая хавалася ад забойцы на Утое.

Пазней аб страшным дні распавялі супрацоўнікі службы выратавання. Ім тэлефанавалі ў роспачы падлеткі з выспы Утоя, а аператары плакалі ад бяссілля, калі чулі маленні аб дапамозе.

Жудасную карціну таго, што адбылося ілюструюць фотаздымкі. На адным з іх Брэйвік цэліцца ў падлетка. Хлопчык малітоўна склаў рукі ў надзеі разжаліць тэрарыста. Паліцыя, што прыбыла занадта позна, убачыла, што берага выспы ўсеяныя целамі.

У КДБ Беларусі адмаўляюць вярбоўку Брэйвіка.

Апошнія навіны