Лукашэнка наведае сябра Угу ў Венесуэле
- 7.02.2012, 13:00
7 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Венесуэлы Амерыка Дыяс Нунье спаведаміў, што ў бліжэйшы час плануецца візіт Лукашэнкі ў Венесуэлу.
«Аляксандр Лукашэнка заявіў аб сваім хуткім візіце ў Венесуэлу, каб прыняць удзел у адкрыцці сумесных зборачных вытворчасцяў. Але даты візітаў фіксуюць самі кіраўнікі дзяржаваў», - адзначыў амбасадар.
Ён нагадаў, што ў мінулым годзе прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес не змог традыцыйна наведаць Беларусь з прычыны сваёй хваробы. Нуньес таксама падкрэсліў, што адносіны паміж дзвюма краінамі «дасягнулі вышэйшай ступені сяброўства і даверу», піша БелаПАН.