BE RU EN

Прыбіраць снег у Менску абавязалі прастытутак

  • 7.02.2012, 16:47

Камунальныя службы Менска працягваюць весці барацьбу са снегам, але не паспяваюць своечасова расчышчаць вуліцы і двары.

Як нагадвае onliner.by, пра тое, што насельніцтва павіннае аказаць дворнікам пасільную дапамогу, сталічны кіраўнік горада Мікалай Ладуцька заяўляў ўжо неаднаразова. Аднак насельніцтва не спяшаецца бясплатна рабіць тое, што іншыя абавязаныя рабіць за грошы.

У выніку падчас аператыўнай нарады ў Менгарвыканкаме дадзена чарговае распараджэнне: накіраваць у дапамогу камунальным службам часова беспрацоўных, грамадзянаў, якія стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці, навучэнцаў, моладзь і супрацоўнікаў гарадскіх прадпрыемстваў.

Але акрамя гэтага, як піша «Менск-Навіны», да прыбірання снегу на вуліцах горада сталі прыцягваць і асоб, якія па рашэнні судоў накіраваныя на прымусовыя працы за занятак прастытуцыяй. У ГУУС адзначаюць, што раней суды часцей за ўсё штрафавалі прастытутак (агульная сума спагнаных з іх штрафаў у мінулым годзе склала больш за 170 млн рублёў). Але не ўсе жрыцы кахання спяшаліся плаціць па рахунках, таму 42 з іх па рашэнні судоў былі накіраваныя на прымусовыя працы, у тым ліку па прыбіранні гарадскіх вуліц.

Апошнія навіны