BE RU EN

Латушка: План па папулярызацыі беларускай мовы не выконваецца

  • 8.02.2012, 15:11

План па папулярызацыі беларускай мовы не выконваецца ў поўнай меры, заявіў міністр культуры Павел Латушка.

Аб гэтым міністр сказаў 8 лютага на паседжэнні калегіі Мінкультуры ў Менску, паведамляе БелТА.

Яшчэ два гады таму, нагадаў Латушка, прэм'ер-міністр і кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі зацвердзілі план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства. Гэты ж падыход закладзены ў праграме ўрада на 2011-2015 гады. «Разам з тым адзначу, што мерапрыемствы плана не выконваюцца ў поўнай меры усімі дзяржаўнымі арганізацыямі, асабліва на мясцовых узроўнях», - падкрэсліў міністр.

Гаворачы аб планах на 2012 год, Латушка заявіў: установы культуры, асабліва якія маюць статус «нацыянальны», павінныя паказваць прыклад папулярызацыі беларускай мовы. У прыватнасці, для яе папулярызацыі варта выкарыстоўваць мерапрыемствы ў межах Года кнігі і юбілеі класікаў беларускай літаратуры - Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка.

Апошнія навіны