BE RU EN

У Гомелі гарэла пяціпавярхоўка

  • 8.02.2012, 16:17

Мінімум два чалавекі загінулі падчас пажару ў пяціпавярховым жылым доме ў Савецкім раёне Гомеля.

Інфармацыя аб пажары ў чатырохпакаёвай кватэры паступіла ратавальнікам у 13.14. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, на месцы здарэння працуюць ратавальнікі, чатыры аўтацыстэрны і спецыяльная тэхніка. На лесвічнай пляцоўцы каля палаючай кватэры на другім паверсе быў знойдзены труп жанчыны, пацярпелы ад пажару мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі.

На дадзены момант адбываецца эвакуацыя жыхароў і ліквідацыя пажару. Прычыны ўзгарання пакуль невядомыя.

Апошнія навіны