BE RU EN

Лёд у пакоях інтэрната БДЭУ (Відэа)

  • 8.02.2012, 17:51

Інтэрнат каля цэнтральнага менскага аўтавакзала здалі ў эксплуатацыю некалькі месяцаў таму.

Зараз там запляснелыя вокны, сям-там бачны лёд, у некаторых пакоях так халодна, што студэнтаў адсялялі ў спецыяльны «ізалятар» на першым паверсе, перадае «Радыё Свабода».

Падчас маразоў на мінулым тыдні студэнты БДЭУ былі на вакацыях, але сіноптыкі гавораць аб хуткім вяртанні маразоў. Юрый Бандарэнка - дырэктар адной з чатырох праектных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў здачы будынка ў эксплуатацыю - каментуе стан, у якім знаходзіцца жыллё студэнтаў, і прагназуе на выходных мінусавую тэмпературу ў некаторых памяшканнях будынка.

Па словах Юрыя Бандарэнкі, інтэрнат № 1 Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта будзе выкарыстоўвацца для размяшчэння гасцей чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.

Апошнія навіны