BE RU EN

Польскі дыпламат: Дыктатуру трэба пазбавіць фінансавання

  • 12.03.2012, 17:16

Санкцыі, якія плануе ўвесці ЕЗ, накіраваныя выключна супраць спонсараў і памагатых рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта заявіў амбасадар Польшчы ў Латвіі Марэк Навакоўскі у інтэрв'ю газеце Latvijas Avize (пераклад - charter97.org).

«У выпадку з Беларуссю гаворка ідзе аб рэжыме Лукашэнкі і аб нашым адказе на рэпрэсіі супраць апазіцыі. Санкцыі, якія плануе ўвесці ЕЗ, накіраваныя выключна супраць спонсараў уладаў. Праблема ў тым, што каля дыктатара ёсць кола бізнесмэнаў, якія фінансуюць яго», - патлумачыў амбасадар.

Марэк Навакоўскі падкрэсліў, што найбольш эфектыўным сродкам уплыву на недэмакратычныя рэжымы з'яўляецца пазбаўленне іх падтрымкі з боку спонсараў.

Разам з тым, Еўропа гатовая прапанаваць Беларусі супрацоўніцтва, у тым ліку і ў сферы фінансаў, пры ўмове захавання дэмакратычных стандартаў. Для гэтага можна выкарыстоўваць механізмы Усходняга партнёрства.

Нагадаем, пытанне аб пашырэнні санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будзе разгледжанае Радай міністраў замежных спраў ЕЗ у канцы сакавіка.

Апошнія навіны