BE RU EN

Міністр юстыцыі Польшчы: Мы павінныя быць салідарнымі з беларусамі

  • 13.03.2012, 13:06

Яраслаў Говін не разумее, чаму падчас баскетбольнага матчу ў Быдгошчы быў забаронены бел-чырвона-белы сцяг.

Пра гэта Міністр юстыцыі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу TVP.

«Я не разумею матываў такога ўчынку. Усе мы павінныя быць салідарнымі з людзьмі, якія змагаюцца за тое, што 20 гадоў таму было марай і для палякаў. Яны змагаюцца за дэмакратыю і элементарную павагу правоў чалавека», -сказаў Яраслаў Говін.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся 25 чэрвеня 2011 года. Служба аховы стадыёна, дзе праходзіла гульня, замінала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым з ужываннем сілы вывела беларусаў са стадыёна.

Апошнія навіны