За фальсіфікацыю вынікаў «Еўрафэсту» адказаў Баранаў
- 13.03.2012, 14:29
Прадзюсар «Еўрафэсту» апынуўся крайнім у гэтай гісторыі.
«Больш сюды не тэлефануеце. Ён [Дзмітрый Баранаў] тут больш не працуе», - адказалі «Еўрарадыё» ў працоўным кабінеце прадзюсара.
Нагадаем, 24 сакавіка намеснік старшыні адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў паведаміў, што менавіта Дзмітрый Баранаў загадаў змяніць вынікі тэлефоннага галасавання на «Еўрафэсце». Так пераможцай конкурсу апынулася Алена Ланская, а гурт Litesound апусціўся на другое месца.
Аляксандр Лукашэнка пакараў вымовамі міністра культуры Паўла Латушку і старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку. Чыноўнікам было загадана звольніць вінаватых ў падробцы вынікаў галасавання.