BE RU EN

Звольнены намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда

  • 13.03.2012, 16:24

Аляксандр Марыскін пакінуў пасаду намесніка старшыні суда неўзаметку.

Яго змяніла Вольга Сяргеева, якая да прызначэння ў Канстытуцыйны суд з'яўлялася начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

Паніжэнне Аляксандра Марыскіна ніяк не тлумачылася і не афішавалася, піша «Народная Воля». Хоць эксперты звяртаюць увагу, што менавіта Марыскін старшыняваў на паседжанні, калі былі прызнаныя адпаведнымі Канстытуцыі скандальныя папраўкі а Закон «Аб масавых мерапрыемствах», названыя ў народзе «больш за трох не збірацца». Аднак сам Аляксандр Марыскін ў апошнія гады ні разу не выступаў суддзём-дакладчыкам па скандальных законапраектах.

Апошнія навіны