Ірына Багданава выходзіць з Рады SBIO
- 14.03.2012, 12:03
Сястра кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Андрэя Саннікава Ірына Багданава распаўсюдзіла заяву.
«У сувязі з каардынацыйнай сустрэчай шэрагу беларускіх грамадскіх арганізацый, якая праходзіць у Варшаве і якая праводзіцца пры падтрымцы ПАКТ/SBIO, я хацела б зрабіць афіцыйную заяву.
Я выходжу са складу Рады Інфармацыйнага Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю і не хацела б, каб маё імя больш асацыявалася з дзейнасцю гэтага Бюро, якое з'яўляецца адным з арганізатараў гэтага мерапрыемства.
Гэтае рашэнне прынятае ў першую чаргу ў сувязі з тым, што мая пазіцыя па ключавых пытаннях кардынальна разыходзіцца з пазіцыяй прадстаўленых арганізацый. А таксама з неаднаразовым ігнараваннем SBIO справавой этыкі», - заявіла Ірына Багданава.