Пад Кобрынам праваліліся пад лёд і патанулі 2 школьніка
- 19.03.2012, 14:44
Трагедыя адбылося 16 сакавіка каля 19.00 на штучным вадаёме ў вёсцы Бельск.
Па папярэдніх звестках, два мясцовых школьніка, 10 і 11 гадоў, каталіся на лёдзе, пакуль той пад імі не праламіўся. Мясцовы жыхар, які праходзіў недалёка, пачуў крыкі хлопчыкаў, калі тыя ўжо сыходзілі пад ваду. Дзеці знаходзіліся ў сямі метрах ад берага, і выратаваць іх у мужчыны не атрымалася. Целы хлопчыкаў былі паднятыя вадалазамі раніцай 17 сакавіка, перадае БелаПАН.
Праверку па факце гібелі школьнікаў праводзіць Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта. Папярэдняя прычына смерці дзяцей - асфіксія ў выніку ўтаплення.
Па дадзеных Брэсцкага абласнога савета Таварыства выратавання на водах, з пачатку гэтага года ў вадаёмах вобласці патанула шэсць чалавек, дзевяцёх атрымалася выратаваць.