BE RU EN

У Лукашэнкі вясновая «лызьня»

  • 2.03.2012, 17:06

Традыцыйнае спартовае свята «Менская лыжня-2012» пройдзе 4 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Асноўная спаборніцкая праграма будзе складацца з эстафетнай лыжнай гонкі 4х2,5 км. На дыстанцыю выйдуць каманды органаў дзяржкіравання. Плануецца, што па традыцыі ў эстафетнай гонцы прыме ўдзел і каманда Лукашэнкі. Пераможцам і прызёрам будуць уручаныя медалі, дыпломы, граматы і спецыяльныя прызы.

З улікам таго, што ўжо наступіла вясна, а сёння ў Менску плюсавая тэмпература і кароткачасовыя дажджы, лыжня - цалкам лагічнае для беларускіх рэалій мерапрыемства...

Апошнія навіны