За плакат «Свабоду Сяргею Каваленку!» - штраф у 5 базавых
- 20.03.2012, 16:04
Алене Семенчуковай, якую 20 сакавіка затрымалі з плакатам «Свабоду Каваленку!» у цэнтры Віцебска, прысудзілі штраф у памеры 175 тысяч.
Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова прызнала актывістку «Еўрапейскай Беларусі» парушальніцай заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, перадае «Радыё Свабода».
«Дзяўчына не адмаўляла, што выйшла з плакатам «Свабоду Сяргею Каваленку!» на самую шматлюдную вуліцу горада. Але яна не пагадзілася, што парушыла гэтым заканадаўства: сцвярджала, што проста выкарыстала сваё права на свабоду выказвання ўласных перакананняў», - паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, які прысутнічаў на судовым працэсе.
Штраф у памеры 175 тысячаў (5 базавых велічынь) Алена Семенчукова збіраецца абскардзіць у абласным судзе.