BE RU EN

«Справядлівая Расея» супраць палітычнай падтрымкі Лукашэнкі

  • 20.03.2012, 17:23

Сябар Камітэта Дзярждумы па транспарце, сябар фракцыі «Справядлівая Расея» Валер Зубаў пракаментаваў сітуацыю з пакараннем смерцю ў Беларусі асуджаных за тэрарызм.

«Я прытрымліваюся таго пункту гледжання, што жыццё даецца чалавеку Богам, і толькі ён мае права ім распараджацца. На гэтым і грунтуецца мая ацэнка таго, што адбылося ў Беларусі.

Што тычыцца пазыцыі Лукашэнкі ў адносінах да Расеі, то я лічу, што сваімі эпатажнымі выступамі і абразлівымі выказваннямі на адрас нашай краіны ён разбурае сяброўства расейскага і беларускага народаў. Гэта пры ўсім тым, што Расея фактычна даціруе гэтую рэспубліку. Думаю, што мы павінныя спыніць аказванне палітычнай падтрымкі рэжыму Лукашэнкі. А выяўляцца гэта можа перш за ўсё ў тым, каб адмовіцца ад зносінаў з беларускім прэзідэнтам на самым высокім узроўні.

Аднак, у дачыненні да эканомікі рэспублікі з боку Расеі не павінна ўводзіцца якіх-небудзь санкцый. Гэта балюча ўдарыць і па нашай эканоміцы, і па жыцці простых беларускіх грамадзянаў. Трэба ўлічваць, што тавараабарот з Беларуссю ў нас сёння дастаткова вялікі», - сказаў Зубаў у інтэрв'ю Regions.Ru.

Апошнія навіны