BE RU EN

У Маскве беларус укусіў паліцэйскага за пагон

  • 21.03.2012, 10:15

Грамадзянін Беларусі, затрыманы пасля сямейнага скандалу ў цэнтры Масквы ў аўторак, пакусаў паліцэйскага па дарозе ў аддзяленне паліцыі.

Пра гэта паведамілі РІА Новости ў сераду ў прэс-службе ДУМУС РФ па Маскве.

Паведамленне аб сямейным скандале на вуліцы 50 год Кастрычніка паступіла ў паліцыю ў ноч на аўторак.

Удзельнікам скандалу - мужчыну і жанчыне - прапанавалі прайсці ў аддзяленне паліцыі, пасля чаго мужчына пачаў паводзіцца задзірліва, стаў публічна абражаць супрацоўнікаў паліцыі нецэнзурнай лаянкай, катэгарычна адмаўляючыся прайсці ў АМУС.

«Для спынення супраціву паліцыя апранула на дэбашыра кайданкі, а ён па дарозе ў паліцыю стаў пагражаць інспектару, укусіў яго за левае перадплечча і зубамі адарваў пагон з бушлата», - сказаў суразмоўца агенцтва. Паліцэйскаму спатрэбілася медыцынская дапамога.

Апошнія навіны