BE RU EN

Барань: мітынгаваць і пікетаваць дазволена... ў лесе

  • 21.03.2012, 16:05

Услед за Аршанскім гарвыканкамам улады горада Барань прынялі рашэнне аб змене месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Само гэтае рашэнне было прынятае, як сталася, яшчэ 1 лютага, але толькі зараз апублікаванае ў мясцовай газеце.

Мясцовым чыноўнікам не адмовіш у пачуцці гумару. Для правядзення сходаў, мітынгаў і пікетаў вылучанае ўсяго адное месца - пляцоўка ў сасновым парку (лесе), абсталяваная ходнікавай пліткай, піша ПЦ «Вясна».

Месца гэта знаходзіцца ў самай глыбіні ляснога масіва, які прымыкае да Барані. З боку горада пляцоўка гэтая не бачная ўвогуле, аб правядзенні на ёй пікету ці нават мітынгу можна нават не здагадацца. Акрамя рэдкіх грыбнікоў ў пэўны сезон ніхто з жыхароў горада туды не ходзіць. У зімовы час гэтая лясная пляцоўка засыпаная снегам, паколькі ніякай, нават самай паказальнай камунальнай службе не прыйдзе ў галаву прыбіраць снег у лесе.

Чамусьці бараньскі гарвыканкам палічыў, што менавіта такое месца найлепшым чынам падыходзіць для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны