BE RU EN

Рэктар БДУ паставіў подпіс за «БелОрусь» (Фотафакт)

  • 22.03.2012, 16:44

Сяргей Абламейка падпісаў пагадненне з японскім універсітэтам аб абмене студэнтамі і агульным навуковым супрацоўніцтве ад імя краіны пад назвай «Белорусь».

Пагадненне аб навуковым абмене і супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Цукубскім універсітэтам (University of Tsukuba, Японія) было падпісанае яшчэ месяц таму. Але толькі зараз ягоны арыгінал трапіў у Сеціва, паведамляе generation.by.

Сапраўднасць пагаднення з японскім ВНУ пад вялікім пытаннем, бо ў яго расейскамоўнай версіі рэктар Сяргей Абламейка падпісаўся за універсітэт краіны, якой няма на мапе.

Апошнія навіны