BE RU EN

Ноў-хаў у нацыянальным аэрапорце «Менск-2» (Фотафакт)

  • 23.03.2012, 10:45

У аэрапорце «Менск-2» тым, хто трапляе пад надгляд абутку, прапануецца бахілы... набываць.

Кошт бахілаў, якія ў еўрапейскіх аэрапортах пры падобных сітуацыях выдаюцца бясплатна, складае 2 тысячы беларускіх рублёў.

- Тут стаіць аўтамат, як для продажу цацак ці ласункаў, які прымае купюры наміналам 500-1000 рублёў, а наўзамен выдае ўпакоўку з бахіламі, - распавёў у пятніцу ранкам Вячаслаў, чытач «Салiдарнасцi», які накіроўваўся ў камандзіроўку з аэрапорта «Менск-2» .

Апошнія навіны