За бел-чырвона-белы сцяг - штраф
- 26.03.2012, 11:49
Затрыманых 25 сакавіка ў Менску актывістаў Міхаіла Нарушэвіча і Зміцера Пшэнніка асудзілі ў судзе Першамайскага раёна.
Юнакі спрабавалі вывесіць бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе ПЦ «Вясна».
Суддзя Юрый Гарбатоўскі палічыў іх вінаватымі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і пакараў штрафам у 70 тысяч беларускіх рублёў кожнага.
Ноч яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.