Праезд падаражэе да Br1500 з 1 красавіка
- 26.03.2012, 15:58
Кошт праезду на менскім гарадскім грамадскім транспарце з 1 красавіка падаражэе на Br200 і складзе Br1500.
Пра гэта паведамляе канал «Беларусь-1».
На сённяшні дзень кошт адной паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, метро Менска складае Br1300, пры продажы талонаў кіроўцамі - Br1500, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў - Br1800.