BE RU EN

Яцэк Пратасевіч заклікаў постсавецкія краіны не браць прыклад з Беларусі

  • 26.03.2012, 16:30

2012 год будзе вырашальным для ўзаемаадносінаў паміж ЕЗ і ягонымі ўсходнімі суседзямі.

Пра гэта віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента заявіў падчас выступу з лекцыяй ва Уроцлаве, паведамляе агенцтва РАР (пераклад - charter97.org).

«Чаканні ЕЗ не з'яўляюцца празмернымі. Для нас важныя празрыстасць выбарчага працэсу і адсутнасць рэпрэсій у дачыненні да актывістаў апазіцыі», - сказаў Яцэк Пратасевіч.

Ад краін Усходняга партнёрства будзе залежаць, ці будзе супрацоўніцтва ЕЗ з імі «рухацца наперад, заставацца замарожанымі ці - як у выпадку з Беларуссю - зробіць крок назад», адзначыў дэпутат Еўрапарламента.

Апошнія навіны