Беларускія «каты» ў цэнтры Кракава (Фота)
- 26.03.2012, 16:37
Беларускія студэнты кракаўскіх ВНУ 25 сакавіка арганізавалі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Студэнты чатыры гадзіны сядзелі са звязанымі ланцугамі рукамі і чорнымі мяшкамі на галовах. Гэты акт сімвалізаваў сітуацыю, якая склалася сёння ў Беларусі. Падчас перфомансу раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй аб сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне, а жадаючыя пісалі лісты палітвязням, паведамляе ПЦ «Вясна».
«Пасля чатырох гадзін сядзення на адным месцы баліць спіна, і я крыху прастыла, але галоўнае, што мы выказалі сваю салідарнасць і адзінства з палітвязнямі», - адзначыла адна з удзельніц акцыі.