Дырэктара прадпрыемства Мінсувязі звольнілі за апаратуру для апазіцыі
- 27.03.2012, 16:06
Кіраўнік УП «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» выдаў гукаўзмацняльную апаратуру арганізатарам Дня Волі.
За гэты Андрэй Караім быў учора звольнены. Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org.
«На Дзень Волі 25 сакавіка былі замоўленыя 2 машыны з гукаўзмацняльнай апаратурай у адпаведнага прадпрыемства міністэрства сувязі РБ. Адна машына, у суправаджэнні ДАІ, была заўважаная каля Акадэміі Навук, хутчэй за ўсё, яна і была замоўленая ўладамі. На плошчы ж Бангалор была затрыманая міліцыяй іншая машына з гукавой устаноўкай, якую замовілі і аплацілі непасрэдна арганізатары мітынгу. Паўтару, што абедзве машыны належаць адной арганізацыі, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства сувязі. Машына, якая працавала на Акадэмічнай вуліцы, шчасна вярнулася ў гараж, а машына, якая ехала на Бангалор, была перахопленая і дастаўленая ў Савецкі РУУС Менска. Кіроўцаў падвергнулі допыту. Ім было сказана, што ў іх няправільна аформленыя дакументы для выезду на працу, потым яны былі, без усялякіх дзеля таго падставаў, западозраныя ў алкагольным ап'яненні. У адказ на выказанае кіроўцамі справядлівага абурэння яны атрымалі пагрозу застацца ў РУУС на 15 сутак.
Удакладню, што кіроўцы простыя мужыкі, далёка не першы год абслугоўваюць розныя мерапрыемствы, у тым ліку з удзелам Лукашэнкі. У выніку машына адпраўленая на штрафстаянку, нібыта для праверкі адпаведнасці нумароў агрэгатаў, паказаных у тэхпашпарце. Начальнік, канторы, якой належаць машыны, учора звольнены. Разбіральніцтва працягваецца», - напісаў чытач charter97.org.