У Брэсце дзяўчына з цацачным пісталетам абрабавала ламбард
- 28.03.2012, 10:17
Наведвальніца ламбарда ў Брэсце, пагражаючы пісталетам, абрабавала яго.
Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 27 сакавіка. Наведвальніца ламбарда ТАА «Вегапрым Брэст», пагражаючы таваразнаўцу прадметам, падобным да пісталета, запатрабавала перадачы грошай. Завалодаўшы сумай у Br575 тыс., яна паспяшалася схавацца.
Сігнал трывожнай кнопкі ламбарда ў аддзел аховы Ленінскага РАУС паступіў у 17.28. Ужо праз тры хвіліны на месцы здарэння быў супрацоўнік аддзела аховы, які выклікаў падмацаванне. У той жа вечар злачынцу выявілі. Ёю апынулася непрацуючая 1991 года нараджэння, раней судзімая за крадзяжы жыхарка Брэста. Яна затрыманая, узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.207 КК РБ. Выкрадзеныя ёю грашовыя сродкі і пісталет, які апынуўс яцацачным, вынятыя.