BE RU EN

Інстытут Гэлапа: Беларусам не хапае свабоды слова

  • 28.03.2012, 11:25

Толькі 23% жыхароў краіны лічаць, што ў краіне няма праблем з правам на атрыманне і распаўсюджванне аб'ектыўнай і дакладнай інфармацыі.

Паводле дадзеных інстытута Гэлапа Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы сярод краін свету па колькасці людзей, якія лічаць, што ў краіне ёсць свабода слова.

Вынікі даследавання, праведзенага ў 2011 годзе, апублікаваныя сёння на сайце інстытута (пераклад - charter97.org). Яно праводзілася ў 133 краінах свету.

У Беларусі толькі 23% насельніцтва лічаць, што ў краіне прысутнічае свабода слова. Паводле гэтага паказчыка яна займае апошняе месца рэйтынгу. Бліжэйшымі суседзямі Беларусі апынуліся Габон, Арменія і Маўрытанія.

Першыя месца заняла Фінляндыя, у якой 97% насельніцтва ўпэўненыя ў тым, што свабода слова не ўшчамляецца.

Інстытут Гэлапа - амерыканскі інстытут грамадскай думкі заснаваны Джорджам Гэлапам. Заснаваны ў 1935 годзе, праводзіць рэгулярныя апытанні насельніцтва па праблемах унутранай і знешняй палітыкі, карыстаецца міжнародным аўтарытэтам як адна з найбольш надзейных крыніц інфармацыі аб стане грамадскай думкі ў ЗША і ў свеце.

Апошнія навіны