BE RU EN

Цісканіна за жэтонамі ў метро

  • 28.03.2012, 12:01

Праезд у грамадскім транспарце Менска з 1 красавіка, хутчэй за ўсё, падаражэе з 1300 да 1500 рублёў за адну паездку.

Адпаведнае рашэнне дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» ужо ўзгаднілі ў Міністэрстве эканомікі, зараз дакумент знаходзіцца на ўзгадненні ў Міністэрстве юстыцыі. Перад падаражэннем менчукі традыцыйна пачалі масава скупляць жэтоны для праходу ў метро, ​​каб у будучыні зэканоміць на кожнай паездцы па 200 рублёў.

Як распавёў Onliner.by начальнік службы руху КУП «Менскі метрапалітэн» Рыгор Якімкаў, ужо ўчора істотна ўзрасла колькасць жадаючых прыдбаць паболей жэтонаў. «Але пакуль нашага запасу хапае», - падкрэсліў прадстаўнік метрапалітэна. Нагадаем, ужо некалькі месяцаў у касах метро дзейнічае абмежаванне на набыццё жэтонаў - не больш за чатыры ў адныя рукі.

Якімкаў паведаміў, што калі жэтонаў ўсё ж такі будзе не хапаць, то для праходу ў метро будуць прадавацца папяровыя талоны. «Мы можам на працягу сутак усталяваць кампосцер на станцыях», - распавёў начальнік службы руху.

У канцы мінулага года перад падаражэннем да 1300 рублёў метрапалітэн увёў абмежаванне на продаж жэтонаў - тады можна было набыць не больш за два.

«Ідзе скупка і назапашванне жэтонаў. А потым яны не выкарыстоўваюцца па прызначэнні», - адзначаў тады Якімкаў.

Апошнія навіны