У Беларусі зашмат следчых
- 28.03.2012, 15:29
І таму Акадэмія МУС набіраць на адпаведную спецыяльнасць не будзе.
У парадак прыёму ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на 2012 год унесеныя змяненні і дапаўненні, распавялі Interfax.by ў прыёмнай камісіі ВНУ.
- У сувязі з адсутнасцю патрэбы Следчага камітэта Беларусі ў падрыхтоўцы спецыялістаў на I ступені вышэйшай адукацыі, у 2012 годзе набор абітурыентаў на бюджэтнае аддзяленне па спецыяльнасці «Правазнаўства», спецыялізацыя «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць», праводзіцца не будзе, - сказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі Сяргей Макарэвіч.
Затое будуць набіраць на: «аператыўна-вышуковую дзейнасць», «адміністрацыйна-прававую дзейнасць»; «судовую экспертызу», «крымінальна-выканаўчую дзейнасць».