BE RU EN

Узбуджаная крымінальная справа супраць дырэктара Мазырскага НПЗ

  • 29.03.2012, 12:00

Кіраўнік ТАА «Мазырскі НПЗ плюс» абвінавачваецца ў незаконным выкарыстанні працы падначаленых.

Мазырскі міжраённы Камітэт дзяржаўнага кантролю ўсталяваў факты незаконнага выкарыстання кіраўніком ТАА «Мазырскі НПЗ плюс» сваіх службовых паўнамоцтваў з асабістай зацікаўленасці насуперак інтарэсам службы.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе абласнога КДК.

Так, на працягу апошніх двух гадоў кіраўнік прадпрыемства ў працоўны час прыцягваў падначаленых да рамонтна-будаўнічых прац на дваровай тэрыторыі асабістага домаўладання. Пры гэтым аплата працы працаўнікам, іхняяя дастаўка ажыццяўлялася за кошт сродкаў грамадства. У выніку ТАА «Мазырскі НПЗ плюс» нанесеная шкода ў суме Br31 млн.

У ходзе праверкі названая сума ў поўным аб'ёме была кампенсавана кіраўніком прадпрыемства.

Паводле інфармацыі прэс-службы, Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да службовай асобы.

Апошнія навіны