BE RU EN

МЗС узгадаў пра здаровы сэнс

  • 29.03.2012, 14:36

Беларускі МЗС назваў далёкай ад рэальнасці ацэнку сітуацыі ў Беларусі, зробленую Еўрапарламентам.

Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі пацвярджае стэрэатыпнае мысленне еўрапарламентарыяў, іхняя ацэнка сітуацыі ў краіне з'яўляецца аднабокай і далёкай ад рэальнасці, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«На жаль, мы бачым стэрэатыпныя паводзіны, далёкія ад рэальнасці», - сказаў прадстаўнік МЗС.

«Хацелася б нагадаць еўрапейскім парламентарыям, што звонкія дэкларацыі не могуць замяніць здаровы сэнс. А аднабокае ўспрыманне рэальнасці можа толькі адтэрмінаваць, але не адмяняе неабходнасць пошуку алгарытму канструктыўнага ўзаемадзеяння», - адзначыў А.Савіных.

Апошнія навіны