BE RU EN

У Менск едзе кіраўнік МЗС Ірана

  • 5.03.2012, 12:10

Міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Акбара Салехі будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 5-7 сакавіка.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

6 сакавіка пройдуць перамовы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з А.А.Салехі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Іранам усталяваліся ў сакавіку 1993 года. У снежні 1997 года ў Іране адкрытая амбасада Беларусі. З лютага 2001 года ў Менску працуе амбасада Ірана.

Паміж краінамі дасягнуты высокі ўзровень палітычных сувязей. Ажыццяўляецца актыўны абмен візітамі. У межах развіцця дамоўна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва бакамі падпісана 36 міждзяржаўных і міжведамасных дамоваў, у тым ліку пакет базавых эканамічных пагадненняў.

Апошнія навіны