BE RU EN

Лукашэнка ў вельмі дрэннай кампаніі (Фотафакт)

  • 6.03.2012, 10:36

На вокладцы свежага ўкраінскага часопіса «Корреспондент» красуюцца лідары тых краін, дзе ёсць палітычныя вязні.

Зразумела, знайшлося месца і для Аляксандра Лукашэнкі. Узначальвае кампанію плахішоў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, паведамляе «Салідарнасць».

Януковіча ўключылі ў дрэнную кампанію за турэмны прысуд экс-міністру МУС Юрыю Луцэнку.

«Луцэнка рушыў услед за былой кіраўніцай Кабінета міністраў, Юліяй Цімашэнка, якая ўжо адбывае тэрмін у харкаўскай калоніі. І калі раней Еўропа яшчэ спадзявалася, што справа Лэдзі Ю - выключэнне і ўкраінская ўлада не стане саджаць у турмы іншых сваіх апанентаў, цяпер надзеі пацярпелі крах...», - піша Корреспондент.net.

Заўважым, прэзідэнт Беларусі з'яўляецца на вокладцы «Корреспондента» непершы раз. У жніўні 2011 годаён стаў героем калажу. Старэйшы брат - Пуцін - пакла ўрукі на галовы «малодшанькіх» Назарбаева і Лукашэнкі.

Апошнія навіны