Чарговае НЗ у метро: пад цягнік упаў чалавек
- 6.03.2012, 11:40
Малады чалавек патрапіў пад цягнік на станцыі сталічнага метрапалітэна «Кунцаўшчына» 6 сакавіка.
«Хлопец, на выгляд 23-х гадоў, апынуўся пад першым вагонам цягніка, які прыбываў да станцыі. Яго паспелі выцягнуць і павялі аказваць медыцынскую дапамогу: у маладога чалавека разбітая галава», - распавёў сведка здарэння.
Па тэхнічных прычынах на працягу 15 хвілін на другой лініі метро не прапускалі пасажыраў, паведамляе «Інтэрфакс».