У консульства Польшчы падкінулі чорны чамадан
- 6.03.2012, 16:29
Праца менскага консульства Польшчы ў Беларусі сёння была на некаторы час спыненая з-за падазронага чамадана.
Людзі з будынка консульства былі экстрана эвакуіраваныя. Невялікі чорны прадмет сапраўды ляжаў на ганку аддзялення «Прыорбанка», які знаходзіцца з консульствам у адным двары, піша «Наша Ніва».
Да консульства прыбыў міліцэйскі кардон і некалькі спецмашын. Пры гэтым на вуліцы чакалі каля 50 чалавек, якія прыйшлі за візамі.
Пасля таго, як сапёры даследавалі чамадан і не знайшлі ў ім бомбы, праца консульства была адноўленая.