Пажар у школе ў Расонах: эвакуіраваныя 600 чалавек
- 7.03.2012, 10:52
Больш за 600 чалавек эвакуіраваныя з-за пажару ў Расонскай сярэдняй школе.
Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо.
Паведамленне аб узгаранні ў трохпавярховым будынку Расонскай сярэдняйшколы імя П.М.Машэрава паступіла ў Расонскі аддзел па НС сёння ў 08.00. Да месца выкліку выехалі 4 падпаддзяленні МНС. Сумесна з адміністрацыяй школы была праведзеная эвакуацыя 575 дзяцей і 36 выкладчыкаў.
У выніку здарэння ніхто са школьнікаў і выкладчыкаў навучальнай установы ад апёкаў і атручвання ўгарным газам не пацярпеў. У будынку школы закураныя сцены. «Аднак пасля правядзення праветрывання навучальны працэс можна будзе аднавіць, яго затрымка складзе 1,5 гадзіны», - адзначыла Марына Фандо.
Па папярэдніх дадзеных, прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобы, у выніку дзеянняў якой адбылося ўзгаранне складзенай макулатуры.