BE RU EN

Лукашэнку не запрасілі на інаўгурацыю Пуціна

  • 11.04.2012, 12:39

Крэмль аспрэчыў запрашэнне Лукашэнкі на інаўгурацыю прэзідэнта Расеі.

Крэмль не плануе запрашаць кіраўнікоў іншых дзяржаў на інаўгурацыю Уладзіміра Пуціна, якая адбудзецца 7 мая, паведамляе РІА Новости.

Згодна са сталай традыцыяй і практыкай, запрашэнне кіраўнікоў замежных дзяржаў на цырымонію інаўгурацыі прэзідэнта РФ не прадугледжваецца, паведамілі ў адміністрацыі Крамля, адказваючы на пытанне аб замежным прадстаўніцтве на цырымоніі ўступлення на пасаду кіраўніка расейскай дзяржавы.

Раней газета «Коммерсант» са спасылкай на кіраўніка справамі прэзідэнта Уладзімір Кожына паведаміла, што ў Маскву на інаўгурацыю Пуціна павінныя прыехаць прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Украіны.

Апошнія навіны