BE RU EN

Украінскага банкіра экстрадуюць з Беларусі

  • 11.04.2012, 16:33

Беларусь экстрадуе ва Украіну былога старшыню назіральнага савета банка «Еўрапейскі» Паўла Барульку да ліпеня.

На радзіме ён падазраецца ў раскраданні 620 мільёнаў грывень дзяржаўных сродкаў Фонду гарантавання ўкладаў фізічных асоб.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны Іван Дзеравянка, паведамляе ГолосUA.

«Тэрміны ўтрымання яго ў Беларусі заканчваюцца ў чэрвені бягучага года, і мы ўпэўненыя, што за гэты час працэдура экстрадыцыі будзе завершаная», - заявіўён.

Дзеравянка паведаміў, што ўкраінскі бок накіраваў у Беларусь 2 хадайніцтвы аб экстрадыцыі Паўла Барулькі ва Украіну, другое з якіх, у прыватнасці, прадугледжвае просьбу аб паскоранай працэдуры.

Апошнія навіны