BE RU EN

За распаўсюд газеты - штраф 3 мільёны рублёў

  • 12.04.2012, 13:12

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Аксана Ратнікава прызнала актывіста Партыі БНФ Сяргея Нягаціна вінаватым у парушэнні закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Нягаціна аштрафавалі на тры мільёны рублёў, перадае «Радыё Свабода».

Грамадскі актывіст распаўсюджваў газету «Тут і цяпер», не будучы распаўсюднікам гэтай газеты, што на думку суддзі, якая спасылалася на закон «Аб сродках масавай інфармацыі», парушае заканадаўства.

Супраць Нягаціна сведчылі трое міліцыянтаў: Голубеў, Сафронаў, Довараў.

Сяргей Нягацін даказваў на судзе, што газета «Тут і цяпер» не з'яўляецца афіцыйна зарэгістраванай. Таму не патрэбны афіцыйны дазвол на распаўсюд.

79 асобнікаў газеты, канфіскаваных 31 сакавіка ў Нягаціна, згодна з пастановай суду будуць знішчаныя.

Апошнія навіны