У цэнтры Менска зноў няма электрычнасці
- 13.04.2012, 12:28
Інфармацыю пра тое, што ў Цэнтральным раёне Менска адсутнічае электрычнасць, перадаюць удзень 13 красавіка чытачы.
Па непацверджаных дадзеных, адбыўся абрыў кабеля. Вінаватых шукаюць, паведамляе Interfax.by.
Электраэнергія не паступае на аб'екты, размешчаныя на ўчастку праспекта Незалежнасці, вуліцах Маркса і Леніна. Разам з тым, у МНС сталіцы інфармацыя аб здарэнні не паступала, што кажа аб тым, што ўстановы першачарговай важнасці - такія, як, да прыкладу, лякарні, аварыя не закранула.
Разам з тым, не працуюць святлафоры, што ўжо прывяло да стварэння затораў у цэнтры сталіцы.