BE RU EN

Суд над Юрыем Чыгілейчыкам перанесены

  • 13.04.2012, 14:01

Працэс над актывістам інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» перанесены на 17 мая з-за адсутнасці сведкаў.

Юрыя Чыгілейчыка вінавацяць у захоўванні і ўжыванні наркотыкаў. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Кіраўнік «Платформы» Андрэй Бандарэнка лічыць справу Юрыя Чыгілейчыка палітычна матываванай, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Юрый у свой час аказаў вялікую дапамогу і Андрэю Саннікаву, і Зміцеру Дашкевічу. У прынцыпе, у большасці падзей, звязаных з «Платформай», якія адбываліся ў той час, калі мы ўзнімалі пытанні катаванняў і збіцця асуджаных, велізарная заслуга Юрыя. Яго неаднаразова папярэджвалі, што калі ён працягне супрацоўнічаць з «Платформай», то гэта для яго скончыцца дрэнна», - сказаў Андрэй Бандарэнка.

На працэсе, які вядзе суддзя Заводскага раёна Менска Жанна Брысіна, Юрый Чыгілейчык сваю віну прызнае. Аднак актывісты інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» сцвярджаюць, што падчас затрымання Юрыя супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю падкінулі яму наркотыкі.

Апошнія навіны