BE RU EN

Жыхар Бараўлянаў упаў на рэйкі на станцыі метро «Уручча»

  • 16.04.2012, 12:23

Чарговы няшчасны выпадак адбыўся ў менскім метро ў канцы мінулага тыдня.

14 красавіка прыкладна ў 23.48 на станцыі «Уручча» па неасцярожнасці на рэйкі ўпаў 30-гадовы жыхар пасёлка Бараўляны Менскага раёна, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай ён шпіталяваны ў Менскую абласную клінічную лякарню, паведамілі БелаПАН у пракуратуры горада.

На станцыі на некалькі хвілін здымалася напружанне. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Апошнія навіны