BE RU EN

Суд над беларускімі наймітамі ў Лівіі адкладаецца

  • 16.04.2012, 14:38

Суд над грамадзянамі Расеі, Украіны і Беларусі, затрыманымі ў Лівіі па абвінавачванні ў дапамаганні Муамару Кадафі, перанесены на 1 мая.

Пра гэта заявіў загадчык консульскага аддзела амбасады РФ у Трыпалі Ілля Самонін, перадае «Інтэрфакс».

«Па просьбе абароны і абвінавачвання судовае слуханне было перанесенае на 1 мая», - сказаў ён «Інтэрфаксу» у панядзелак.

Суд над затрыманымі, сярод якіх двое расейцаў А.Шадроў і У.Далгоў павінен быў адбыцца 16 красавіка.

27 жніўня на захадзе лівійскай сталіцы байцы батальёна «Каака» затрымалі расейцаў Уладзіміра Далгова і Аляксандра Шадрова па падазрэнні ў дапамаганні былому лівійскім кіруючаму рэжыму.

3 верасня дзякуючы намаганням расейскай амбасады ў Трыпалі гэтая група была вызваленая, аднак 6 верасня яны былі ізноў затрыманыя для расследавання на прадмет іх магчымага дачынення да рамонту і мадэрнізацыі танкаў для сіл былога лівійскага лідэра Муамара Кадафі.

Апошнія навіны