У цэнтры Менска тралейбусы зачапіліся «рогамі» (Фотафакт)
- 18.04.2012, 12:36
Сёння ў цэнтры Менска адбыўся кур'ёзны выпадак.
На скрыжаванні вул. Няміга і вул. Раманаўская Слабада не змаглі раз'ехацца 2 тралейбусы: яны зачапіліся «рогамі». Пасажыраў папрасілі падштурхнуць тралейбус. Пакуль скрыжаванне вызвалялі, пачаў утварацца затор. Кіроўца «хуткай», у прыватнасці, вымушаны быў аб'язджаць яго па сустрэчнай паласе. Пра гэта onliner.by паведамілі відавочцы, якія даслалі фотаздымкі.