BE RU EN

Cуды прызнаюць законнымі забароны пікетаў

  • 19.04.2012, 9:45

З ініцыятывай правядзення пікету ў падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» выступіў брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Ён жа падаў у суд першай інстанцыі скаргу на рашэнне Брэсцкага гарвыканкама аб адмове ў правядзенні акцыі, піша ПЦ «Вясна».

17 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста падтрымаў рашэнне гарвыканкама.

Уладзімір Вялічкін лічыць судовы прысуд прадказальным, бо ў цяперашніх умовах цяжка спадзявацца, што дзеянні мясцовых уладаў у пытанні правядзення падобных акцый будуць прызнаныя незаконнымі.

«У якасці аргументаў, якія я выклаў, калі складаў скаргу, было тое, што рашэнне гарвыканкама аб вызначэнні месца правядзення масавых мерапрыемстваў абмяжоўвае і асабіста маё права, і правы жыхароў Брэста, якія збіраюцца праводзіць такія акцыі, - растлумачыў Уладзімір Вялічкін. - Акрамя таго, я лічу, што адмову ў пікетаванні мне падпісала неўпаўнаважаная на гэтыя дзеянні асоба. Але суд застаўся на баку гарвыканкама».

Апошнія навіны