BE RU EN

Дыктатар выступіць з «пасланнем» 19 красавіка

  • 2.04.2012, 11:02

Лукашэнка выступіць з «пасланнем» да беларускага народу і «нацыянальнага сходу» 19 красавіка.

Пра гэта стала вядома 2 красавіка на адкрыцці апошняй сесіі «палаты прадстаўнікоў» чацвёртага склікання, перадае «Радыё Свабода».

Старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка заклікаў «прыгожа, годна завяршыць сваё ​​скліканне».

Ён таксама заклікаў «дэпутатаў» узмацніць падрыхтоўку да новых «выбараў». Па словах Андрэйчанкі, «іх апаненты ўжо пачалі падрыхтоўку да іх».

Апошнія навіны