BE RU EN

Прададзена!

  • 2.04.2012, 13:31

Пагадненне Беларусі і Расеі аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз» ратыфікаванае ў панядзелак «палатай прадстаўнікоў».

«Заключэнне пагаднення абумоўленае імкненнем дзвюх дзяржаў развіваць узаемавыгаднае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў газавай галіне, у тым ліку ў напрамку развіцця энергетычных рынкаў і газатранспартнай інфраструктуры, у мэтах стварэння спрыяльных умоваў для прыцягнення інвестыцый у газавую галіну», - гаворыцца ў заключэнні камісіі па прамысловасці, ТЭК , транспарту, сувязі і прадпрымальніцтва, падрыхтаваным да ратыфікацыі дакумента.

У пагадненні ўсталяваныя абавязальніцтвы бакоў па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў забеспячэнні дзейнасці ААТ «Белтрансгаз», а таксама па арганізацыі надзейнай і бесперабойнай пастаўкі газу як беларускім спажыўцам, так і суб'ектам гаспадарання трэціх краін, перадае «Інтэрфакс».

У пагадненні таксама агавораныя пытанні арганізацыі паставак прыроднага газу, развіцця і эксплуатацыі газатранспартных сістэм, умовы далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз», парадак вырашэння спрэчак і іншыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, адзначаецца ў заключэнні «парламенцкай» камісіі.

Мяркуецца, што пасля ратыфікацыі пагаднення, міністэрствам энергетыкі Беларусі ва ўрад будзе ўнесены адпаведны праект пастановы савета міністраў.

Апошнія навіны