Яцэк Сарыюш-Вольскі: Удзел Беларусі ў Еўранэсце пакуль немагчымы
- 2.04.2012, 15:50
Дэпутат Еўрапарламента лічыць, што пакуль рана казаць аб удзеле беларускіх уладаў у працы Еўранэста.
«Бягучыя падзеі ў Беларусі паказваюць, што гэтая перспектыва становіцца ўсё менш і менш верагоднай», - сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі, які таксама ўзначальвае працоўную групу ПАРЕ па Беларусі, паведамляе партал abc.az (пераклад - charter97.org).
Ён прызнаў, што было б таксама заўчасна казаць, што сённяшняя сустрэча паўплывала на тое, што Беларусь стала бліжэй да ўступлення ў Еўранэст, таму што ўлады краіны адмовіліся ад удзелу ў ёй.
«Мы зараз больш ведаем пра складаную сітуацыю ў беларускім грамадстве. Захаванне гэтай тэмы адлюстроўваецца ў парадку дня. Мы спадзяемся, што калі-небудзь сябры беларускага парламента запоўняць пустыя месцы ў Еўранэст», - сказаў еўрадэпутат.
Паводле паведамлення Еўрапейскай камісіі, канчатковая мэта працоўнай групы - далучэнне Беларусі да Еўранеста ў якасці паўнапраўнага сябра. Для гэтага Беларусі неабходна правесці вольныя і справядлівыя выбары, прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.