«Зорка» Байнэту Ксюша Дзягелька едзе заваёўваць Мазыр
- 25.04.2012, 10:55
13-гадовая школьніца з Кастрычніцкага сёння паўдзельнічае у конкурсе «Я - лідар».
Як нагадвае «Еўрарадыё», на мінулым тыдні ў Байнэце з'явіўся кліп «Я з вёскі». За тыдзень ён набраў больш за 600 тысяч праглядаў. Да школьніцы не толькі прыязджалі здымачныя групы дзяржаўных тэлеканалаў, але і яе саму запрашалі ў сталіцу для здымак у інфармацыйных праграмах.