BE RU EN

Міліцыянты парвалі нацыянальныя сцягі

  • 25.04.2012, 16:34

Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» вярнулі нацыянальныя сцягі парэзаным і аблітым невядомым рэчывам.

Аляксандр Вялітчанка паспрабаваў вярнуць сабе сцягі, улёткі і банеры, канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу 15 лютым гэтага года, і звярнуўся са скаргай у УУС Савецкага раёна Менска, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

У адказ на скаргу Аляксандра Вялітчанку запрасілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёну Менску, каб забраць «палотнішчы бел-чырвона-белага колеру». Калі сёння малады чалавек прыйшоў за сцягам, міліцыянт прапанаваў яму пашукаць у шафе, куды складаюцца забраныя падчас ператрусаў рэчы. Як распавёў Аляксандр Вялітчанка, у шафе было шмат сцягоў рознага памеру, але ўсе яны былі пашкоджаныя: парэзаныя нажом і аблітыя нейкім рэчывам.

Актывіст збіраецца скардзіцца на пашкоджанне сваёй маёмасці ў пракуратуру. Адначасова з ім скаргу ў міліцыю з патрабаваннем вярнуць канфіскаваныя падчас ператрусу рэчы накіроўваў Алег Рагоўскі. Аднак яму ніякага адказу з міліцыі ўвогуле не даслалі.

Апошнія навіны