BE RU EN

МЗС: ААН непакоіцца не пра тыя арганізацыі

  • 26.04.2012, 15:53

Прэс-сакратар МЗС адказаў Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека.

Раней Вярхоўны камісар ААН Наві Пілэй па правах чалавека выказала занепакоенасць новымі абмежаваннямі на дзейнасць няўрадавых арганізацый, якія сталі накладаць ў апошні час дзяржавы-сябры ААН.

У «чорным спісе» Наві Пілэй, нараўне з Егіптам, Зімбабвэ, Камбоджай, Алжырам, Эфіопіяй і Ізраілем, апынулася і Беларусь, нагадвае «Радыё ААН». Унесеныя ў кастрычніку 2011 года парламентам Рэспублікі папраўкі ў крымінальны кодэкс могуць істотна абмежаваць дзейнасць НДА, упэўненая Вярхоўны камісар.

Начальнік упраўлення інфармацыі міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Савіных лічыць, што спадарыня Пілэй мела на ўвазе арганізацыі, якія ён называе «псеўда-грамадскімі». «Калі яны атрымліваюць грошы і фінансаванне з-за мяжы на палітычныя мэты, то мы разглядаем іх як псеўда-грамадскія. Гэта ўжо не грамадзянская супольнасць, і не грамадзянскія ініцыятывы», лічыць ён.

Апошнія навіны